Самы буйны хабар, выяўлены аператыўнікамі летась, склаў 300 тысяч еўра. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка.
Незаконнае грашовае ўзнагароджанне было перададзенае кіраўніку аднаго з прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.
Нагадаем, у 2022 годзе самым буйным выяўленым хабарам быў адзін мільён даляраў.