Расійскія сілавікі правялі штурм папраўчай калоніі № 19 у Валгаградскай вобласці. Усе закладнікі былі вызваленыя, захопнікі абясшкоджаныя, паведамляе тэлеграм-канал Mash.
Паводле звестак выдання, штурм доўжыўся паўгадзіны. Паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, усе закладнікі вызваленыя.
«Падчас штурму 23-гадовы ўраджэнец Таджыкістана <…> спрабаваў падарваць сябе з дапамогай „камізэлькі смяротніка“. Але сістэма не спрацавала. Спецназ паспеў яго ліквідаваць», — піша Mash.
Як паведамляе РІА «Новости», снайперы Расгвардыі нейтралізавалі чатырох зняволеных, якія ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў калоніі ў Суравікіне.
Паводле звестак тэлеграм-канала Shot, «ПК-19 знаходзіцца пад кантролем сілавікоў, на месцы працуюць кінолагі».
«Найбліжэйшым часам будзе арганізаваны ператрус баракаў, у якіх сядзелі захопнікі», — удакладніла выданне.
Паводле адной з версій, нажы, з якімі зняволеныя напалі на супрацоўнікаў калоніі, былі набытыя проста на тэрыторыі ПК — за хабар.
У выніку нападу двое супрацоўнікаў ФСВП у цяжкім стане, стан яшчэ двух ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, цяпер праводзяцца аперацыі.
Свае дзеянні радыкалы патлумачылі «помстай за тэрарыстаў, якія напалі на „Крокус“», піша Shot. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, трое з захопнікаў Валгаградскай ПК-19 былі наркакур’ерамі. Чацвёрты забіў мінака, з якім счапіўся на вуліцы ў Валгаградзе. Яму заставалася сядзець менш за тры месяцы.