У Жыткавіцкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) паступіла пастанова пра прызначэнне судова-медыцынскай экспертызы пасля выяўлення ў 10-гадовага дзіцяці пашкоджання чэрапа, паведаляе прэс-служба ведамства.

Першапачаткова рэнтгенолагі, якія праводзілі камп’ютарную тамаграфію (КТ), расцанілі выяўлены дэфект як «дзіркаваты» пералом. Па характары пашкоджання меркавалася, што яно магло быць вынікам удару тупым прадметам — гэта магло стаць падставай для завядзення крымінальнай справы.
Аднак пасля сумеснага дэталёвага аналізу КТ з рэнтгенолагамі пры выкарыстанні графічнага 3D-мадэлявання спецыялісты выявілі прыроджаную анамалію — парныя цемянныя адтуліны. Гэта анатамічная асаблівасць костак асновы чэрапа, якая ўзнікае праз парушэнне працэсу асіфікацыі ў перыяд унутрычэраўнага развіцця.
Паводле літаратурных крыніц, такія адтуліны могуць быць розных памераў, але мяккія тканкі галавы пры гэтым застаюцца нязменнымі.
У гэтым выпадку веданне асаблівасцяў будовы чэрапа і старанная дыферэнцыяльная дыягностыка дазволілі экспертам выключыць факт траўмы і завядзенне крымінальнай справы.