Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Музыка, мастачка і тэлевядучая Кацярына Ваданосава ў інтэрв'ю праекту «Жизнь малина» распавяла пра сваю барацьбу з ракам малочнай залозы і прычыны ад’езду з Беларусі.

Фото: скрин с видео
Фото: скрин с видео

У траўні гэтага года польскія лекары дыягнаставалі ў Кацярыны рак. Яна вельмі адкрыта піша пра сваю барацьбу з хваробай і ўпэўнена, што калі б трымала ўсё ў сабе, ёй было б горш.

Кацярыне ўжо зрабілі дзве аперацыі, у яе пачаўся курс хіміятэрапіі. Дзяўчына мяркуе, што прычынай раку стаў стрэс.

 — Больш за тое, ў лекарскім засвядчэнні напісана, што ў мяне стрэс — гэта прычына. У мяне ў сям'і ні ў каго не было раку, ніхто на яго не хварэў. Можа, нейкім чынам паспрыяла і аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Але каталізатарам паслужыў весь гэты трындзец, які нас напаткаў у 2020−2022 гадах, — распавядае яна.

Пасля таго, як яна распавяла ў сваіх сацсетках пра свой дыягназ, цікавасць аўдыторыі да яе вырасла.

—  Чалавек заяўляе пра тое, што табуявана. Хаця я не ведаю з якой нагоды. Гэта ж не сіфіліс ці СНІД, хаця і гэтыя хваробы павінны быць нармальна прагавораныя, нічога ў гэтым заганнага няма. Чаму гэта выклікае асаблівую цікавасць? Напэўна, таму што людзі падсвядома баяцца такіх рэчаў. А тое, чаго чалавек баіцца, тое яго і вабіць, Я разумею, што людзям цікава чытаць пра гэтыя ўсе рэчы. Але мне асабіста не цікава чытаць пра хворых на рак, нейкія кніжкі, якія мне чамусць усе раюць пачытаць, — кажа яна і адзначае, што яе можна назваць «амбасадарам рака».

— Так, я адчуваю сябе амбасадарам раку, таму што я сутыкнулася з тым, што многія нават сярод маіх асабістых знаёмых зараз хварэюць на рак, і яны не кажуць пра гэта нікому. Яны шукаюць парыкі такія ж самыя, як іх натуральныя валасы, каб як мага меньшая колькасць людзей заўважыла, што з імі штосьці не так. І мяне гэта, шчыра кажучы, бесіць.

Чаму мы павінны саромецца таго, што мы не выбіралі? Для мяне гэта такая задача: паказаць, што гэта не заган, што гэта не вынік якіх-небудзь забабонаў. Як мне таксама пішуць: «Кацярына, вас сурочылі, тэрмінова ідзіце ў царкву і стаўце свечку». Гэта праява майго цела, майго стану і мне няма за што саромецца. І мне вельмі хочацца, каб людзі, якія апынуліся ў такой ж сітуацыі, таксама перасталі гэта рабіць. Калі б я сядзела і маўчала пра свой рак, мне б было значна цяжэй. У разы цяжэй.

Таму што трымаць гэта ўсё у сабе… Я не ведаю, якой моцай духа трэба валодаць, каб сам насам змагацца з гэтым. Мне прасцей, калі я бачу рэакцыю, падтрымку і мне хочацца зрабіць так, каб людзі, якія да гэтага часу чамусьці саромяцца, таксама маглі шукаць гэтую падтрымку не толькі ўнутры сябе, але ўнутры свайго атачэння.

Таксама Кацярына распавяла, што была вымушана з’ехаць з Беларусі пасля таго, як ёй сталі тэлефанаваць з невядомага нумара і пагражаць, што яе дзеці могуць апынуцца ў прытулку. Аказалася, што сям’я да таго часу стаяла ў СОП, нягледзячы на ​​тое, што дачка тэлевядучай была пераможцай рэспубліканскіх алімпіяд і яе фотаграфія вісела на дошцы гонару ў школе.

Фармальныя прычыны былі такімі: Кацярына да таго часу была звольненая з тэлебачання, яна не працавала, была разведзеная, а на аліменты не падавала. Калі яна выйшла другі раз замуж, аказалася, што айчым дзяцей, у выпадку, калі яна трапіць за краты, стаць апекуном яе дзяцей не зможа. Усё гэта паслужыла штуршком для прыняцця рашэння з’ехаць з Беларусі.

 — Я была гатова да адсідкі, мы ўсе тады былі пасыянарыямі, у гэтым нічога такога дзіўнага не было, усе гатовыя былі адсядзець, але ніхто не ведаў, што сядзець прыйдзецца па 10−15 гадоў. І калі я саджуся ў турму, то мае дзеці адпраўляюцца ў прытулак. Па сутнасці, другога выйсця ў нас не засталося. Трэба было вельмі хуценька з’язджаць. Гэта быў такі момант, які мяне, напэўна, падкасіў, — кажа яна.

Тым не менш, Кацярына ўпэўненая, што падзеі апошніх двух гадоў зрабілі беларусаў больш моцнымі і ёй было б нашмат складаней, калі б яна даведалася, што ў яе рак, у Беларусі.

— Я бы сабе нажыва хавала. А зараз пасля ўсіх момантаў, я стаўлюся да хваробы, як да шэрагавай падзеі. Мы столькі ўсяго зрабілі, не маючы магчымасцяў, не маючы рэчаў, таму што шмат хто выязджаў без нічога і шмат хто зараз у Беларусі не мае магчымасці нешта рабіць, але робіць. І гэта паказчык таго, што нас не зламаць, не спыніць, не стрымаць, — упэўнена яна.