Вярхоўны суд правінцыі Брытанская Калумбія ў Канадзе даў ход групавому пазову супраць жаночага трэкера Flo, піша CBC News. Увагу на публікацыю звярнула выданне devby.io.
Распрацоўшчыкаў абвінавачваюць у продажы адчувальных звестак пра здароўе карыстальніц, напрыклад, пра менструацыі, цяжарнасць і полавае жыццё, іншым кампаніям накшталт Facebook без іх ведама.
«Адбылося істотнае раскрыццё прыватнай інфармацыі канадскіх жанчын, і мы радыя перайсці да наступнага кроку ў гэтай справе», — сказаў CBC News адзін з прадстаўнікоў групы пазоўніц.
Калі рашэнне суда будзе не на карысць кампаніі, больш чым мільён жыхарак Канады, якія карысталіся праграмай Flo ў перыяд паміж 1 чэрвеня 2016 года і 23 лютага 2019 года, зможа прэтэндаваць на кампенсацыю. Пакуль ні адна з прэтэнзій, выкладзеных у пазове, не была даказаная ў судзе.
Прадстаўнікі Flo ў каментары CBC News адзначылі, што кампанія «ніколі не прадавала карыстальніцкай інфармацыі і не перадавала карыстальніцкай інфармацыі трэцім бакам для рэкламных мэтаў». Flo збіраецца рашуча адстойваць сваю пазіцыю ў судзе.
Раней аналагічныя абвінавачанні былі выстаўленыя Flo ў ЗША. Яны былі ўрэгуляваныя ў 2021 годзе.
Чытайце таксама на devby.io:
Сярэдняя школа для сярэдніх вучняў. Што не так з беларускай сістэмай адукацыі
Як зэканоміць да 85% на курсах Google у 2024 г. Разбіраемся ў падпісцы Coursera Plus (абнавілі)
Найлепшыя паслугі VPN. Зніжкі, цэны, параўнанні (сакавік 2024 г.)