Якую літаратуру цяперашнія беларускія ўлады лічаць добрай? Адказ на гэтае пытанне мы зможам даведацца ўжо вельмі хутка, 31 жніўня — 1 верасня 2024 года, калі ў Івацэвічах пройдзе чарговы Дзень беларускага пісьменства. Штогод падчас гэтага мерапрыемства абвяшчаюць імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі — афіцыйнай узнагароды, якую ўручае дзяржава. Праўда, пасля 2020-га ў спісе пераможцаў аказваецца ўсё больш дзіўных персанажаў. Сярод іх — дзяржаўныя прапагандысты, былыя чыноўнікі і вайскоўцы, рускамоўныя аўтары з вельмі сумнеўным літаратурным талентам. Мы вырашылі ўспомніць, хто і за што атрымліваў нацыянальную літаратурную прэмію ў апошнія гады, — а яшчэ знайшлі яскравыя ўрыўкі з іх твораў, каб вы самі маглі ацаніць іх узровень.
2020: экс-супрацоўнік МУС і паплечнік Лукашэнкі
Нацыянальную літаратурную прэмію ўручаюць за творы, апублікаваныя ў год, які папярэднічаў Дню беларускага пісьменства. То-бок, напрыклад, у 2021-м узнагароджвалі аўтараў кніг, якія выйшлі ў 2020-м.
У намінацыі «Найлепшы твор прозы» з раманам «Парыж, Эйфелева вежа і…» перамог пісьменнік Віктар Праўдзін. Ён нарадзіўся ў 1955 годзе, да выхаду на пенсію па выслузе гадоў у 1994-м працаваў у МУС. У нулявыя гады быў супрацоўнікам дзяржаўных літаратурных выданняў, уваходзіў у кіраўніцтва праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (заснаваны ў 1933 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў, які быў незалежным, улады ліквідавалі ў 2021-м).

Фрагмент яго рамана, які быў на прэміі, даступны анлайн. Хоць у анатацыі заяўлена, што дзеянне адбываецца ў наш час, з урыўка складваецца ўражанне, што аўтар трохі адстаў ад рэальнасці: у ролі сімвала заможнасці там фігуруе пяцісоты «Мерсэдэс», а яшчэ згадваюцца «браткі».
У якасці аднаго з адмоўных герояў Праўдзін вывеў галоўнага рэдактара неназванай «апазіцыйнай газеты» (дарэчы, пасля 2021 года ў Беларусі практычна не засталося незалежнай грамадска-палітычнай прэсы), які шантажуе галоўнага станоўчага героя, бізнесоўца Алеся Гурскага, што вырашыў балатавацца ў дэпутаты парламента:
Неяк да Алеся завітаў галоўны рэдактар газеты, даволі вядомай у апазіцыйным асяродку. Рэдактар па-гаспадарску ўладкаваўся ў мяккім крэсле, да прапанаванай кавы папрасіў «грамульку» каньячку, каб трошкі настрой падвысіць, і, шумна сёрбаючы пітво, доўга разглядваў Алеся сваімі вылупленымі рудымі вочкамі. Потым з жалем паглядзеў на пусты кубак, на Алеся, і, зразумеўшы, што яму больш нічога не прапануюць, паспешліва прама ў лоб агучыў прычыну візіту: «Я валодаю забойным кампраматам супроць вас… Калі не дамовімся — кампрамат выстраліць і, хутчэй за ўсё, паставіць крыж на вашай яшчэ не пачатай палітычнай кар’еры… Ад мяне залежыць, прачытаюць выбаршчыкі гэтыя матэрыялы ці не… Выбар за вамі». У пацвярджэнне рэдактар паклаў на стол ладны стос фотаздымкаў.
Паводзіны наведвальніка гаварылі самі за сябе: перад Гурскім прафесіянал, ён з гэтага корміцца, а значыць, і кампрамат сапраўды мае… Толькі што?.. Гурскі, каб трошкі пацягнуць час і абдумаць сітуацыю, прапанаваў наведвальніку яшчэ каньяку, наліў і сабе. Губляючыся ў здагадках, Алесь узгадаў праблемныя месцы дзейнасці фірмы — прычапіцца не было да чаго, нават аўдытарская праверка, якую спецыяльна правёў перад выбарамі, не выявіла ніякіх хібаў. Ён цадзіў каньяк і няспешна разглядваў каляровыя здымкі. Убачыў сябе на пляжы з пышнагрудай бландзінкай, і каля начнога вогнішча ў атачэнні распранутых дзяўчат, і з брунеткай у лодцы, і… нават у ложку з вядомай спявачкай. Алесь быў не тое што разгублены, ён хацеў зразумець, каму спатрэбілася гэтая правакацыя, хто стаіць за шэранькім, кругленькім і нахабным чалавечкам, які напышліва сядзіць насупраць, п’е каньяк і мітуслівымі прагнымі вочкамі ловіць яго позірк. Было відавочна, што перад ім не Астап Бэндэр, а дробны махляр-ашуканец. На фотаздымках сапраўдным быў толькі твар Алеся, астатняе — звычайны фотамантаж.
Фрагмент рамана Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і…»
У намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» за мемуары «Дискретный подход к наблюдению жизни» перамогу святкаваў блізкі паплечнік Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў. У розныя гады ён быў міністрам адукацыі (2003−2010), першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі (2010−2014), памочнікам палітыка (2014−2015), старшынёй грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (2007−2018).
Як адзначалася ў рэцэнзіі на кнігу, у ёй няма ніякіх скандальных фактаў ці вострых выкрыванняў. Нічога не гаворыцца пра гучныя выбарчыя кампаніі (хоць, напрыклад, на выбарах 2010 года Радзькоў узначальваў выбарчы штаб Лукашэнкі), не тлумачацца скандальныя рашэнні. Напрыклад, калі чыноўнік быў міністрам адукацыі, гісторыю і геаграфію Беларусі дазволілі выкладаць на любой з дзяржаўных моваў на жаданне бацькоў. Па факце ж гэтыя прадметы пачалі выкладацца па-руску. Затое ў выданні, напрыклад, прысутнічалі некарэктныя жарты пра габрэяў.
Аднак падрабязна прыводзіліся закулісныя падрабязнасці зносін найвышэйшых чыноўнікаў.
«Еду в минский медицинский университет, время около 15 часов [расказваў Радзькову Анатоль Тозік, які быў старшынёй камісіі па кантролі за ходам уступных экзаменаў]. И вдруг вижу, что мне навстречу идет легковая машина, крыша которой уставлена ящиками с помидорной рассадой, а за рулем — ректор медуниверситета Павел Беспальчук. Я сразу подумал о правильности проведения вступительных экзаменов с помощью тестов. Раньше в это время Беспальчук прятался от всех, а сейчас — не скрываясь, едет посреди дня на дачу»
Фрагмент мемуараў Аляксандра Радзькова «Дискретный подход к наблюдению жизни»
Былі ў мемуарах і іншыя паказальныя моманты. Напрыклад, выявілася, што падчас стварэння грамадскага руху «Белая Русь» найвышэйшыя чыноўнікі краіны выкарыстоўвалі тэрмін «партайгеносе» — так называлі таварышаў па нацысцкай партыі ў гітлераўскай Германіі. У прыватнасці, менавіта такі тэрмін у дачыненні да Радзькова ужыў экс-прэм'ер Сяргей Сідорскі (відавочна, з іроніяй).
У намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамагла рускамоўная паэтка Валянціна Паліканіна з кнігай «Всех сильнее доброта». Цяпер выданне прадаецца на пляцоўцы Kufar, некалькі старонак даступныя анлайн.
У анатацыі гаворыцца, што гэты зборнік «расказвае шмат цікавага пра жыццё герояў, пра іх мары і ўчынкі, якія паказваюць характары. Усе пацешныя гісторыі адбываюцца ў дзіўным свеце дзяцінства, дзе заўсёды ёсць месца цуду». Даступныя і два вершы — і ўжо з іх можна зрабіць высновы пра творчасць Паліканінай.
Не твердите: «Сделай ам»,
Эту кашу съем я сам!
От «топ-топ» я не помчусь.
Сам ходить я научусь!
«Баю-бай» мешает сну.
Я скорее сам усну!
Ждать не обязательно,
Я самостоятельный!
Верш Валянціны Паліканінай «Я сам»
А вось і другі — пра кацяня.
Вот что я скажу вам, братцы,
Помиритесь, бросьте драться.
И ругаться тоже бросьте,
Не давайте волю злости.
Я и сам играл без правил,
Но однажды всё исправил.
Добротою подлечился
И со всеми подружился.
Ни к чему теперь раздоры.
Я — котенок очень добрый,
И ловить мышей не стану.
Лучше дайте мне сметану!
Верш Валянціны Паліканінай «Котёнок»
На сайце oz.by пра гэтую кнігу пакінулі наступны водгук: «Кніга з прыгожымі ілюстрацыямі. Але мне, хутчэй, не спадабалася. Вершы часам не па ўзросце і транслююць спрэчнае меркаванне аўтара па многіх пытаннях: тут вы прачытаеце пра інтэрнэт, які „главный злодей захватит детей“ (дзіця не магло заснуць потым), пра людзей у маршрутцы, якія сядзяць у тэлефонах і якія скралі цішыню і інш. Карацей, чытаць гэта дзіцяці я больш не хачу, аддам на макулатуру».
У намінацыі «Дэбют» была адзначаная яшчэ адна рускамоўная аўтарка — Кацярына Стройлава — за кнігу «Навстречу Любви». У 2020-м яна працавала ў бібліятэцы Інстытута тэалогіі БДУ і вучылася ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

«Книга „Навстречу Любви“ — это мой пятый сборник стихов. Его название говорит само за себя: „навстречу Любви“ — значит „навстречу Богу“, это любовь Бога к нам и наша любовь к Богу. Я пишу стихи на разные темы (стихи о Боге, войне, любви, природе и пр.), но все они так или иначе красной нитью объединены мыслью о Боге. Новая книга „Навстречу Любви“ знакомит читателей с жизнью некоторых православных святых», — расказвала паэтка.
Акрамя Бога аўтарку натхняюць іншыя пісьменнікі — праўда, зусім не беларускія і з досыць далёкай ад нас эпохі. «Мне з дзяцінства падабалася творчасць Пушкіна, Лермантава, а манера падачы сваіх вершаў Пастарнакам, тое, як лёгка і ў той жа час змястоўна ён у вершах выказваў свае думкі, у падлеткавыя гады проста захапляла, — расказвала яна. — Хацелася, каб мае вершы былі такімі ж глыбокімі. Адзін са сваіх першых дзіцячых вершаў я напісала пад уражаннем твора Ахматавай. Сёння ў мяне ёсць свой уласны паэтычны стыль, вершы прыходзяць самі. Але паэзія Срэбнага стагоддзя падабаецца мне ўсё гэтак жа моцна».
Вось што атрымліваецца на выхадзе:
Открывая беззубую пасть средь бушующих волн,
Море снова в порыве несдержанном дико ликует,
Воет песни свои, и порыв тот величия полн,
И волна за волною песок влажноватый целует.
А Творец, облачаясь в серебряный плащ синих вод,
Пену серую мощью незримою резко вздымая,
Во стихии несется, и меркнет седой небосвод,
Все величье Отца и Творца своего прославляя.
Вновь во славе бессмертной, могуществом грозным объят,
Вездесущий Творец нам десницу Свою простирает.
И, коснувшись земли, волны землю водой одарят.
Влажный берег печально кровавый закат провожает.
Верш Кацярыны Стройлавай «Величие Творца» з кнігі «Навстречу Любви»
Аўтарам найлепшай кнігі паэзіі ў тым годзе (зборнік «Белае, чорнае i залатое») журы прызнала галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэта Віктара Шніпа. За найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства адзначылі экс-міністра інфармацыі, кіраўніка выдавецкага дома «Звязда» Аляксандра Карлюкевіча — гаворка пра працу «Пухавiччына. Лiтаратурнае гняздо Беларусi».
2021: «народны пісьменнік», зорка прапаганды і аматар «клубнічкі»
У 2022-м прэмію ўручалі за кнігі, якія выйшлі ў 2021-м — першым годзе пасля самых маштабных у гісторыі краіны пратэстаў. Гэта, відаць, наклала адбітак на спіс пераможцаў.
Найлепшым творам прозы быў названы раман Мікалая Чаргінца «А он не вернулся из боя». Пра біяграфію гэтага чалавека — былога футбаліста і начальніка крымінальнага вышуку, які верай і праўдай служыў Лукашэнку, мы расказвалі ў асобным тэксце.

Тамсама прыводзіліся цытаты з яго твораў — нагадаем, гаворка пра чалавека, які стаў два гады таму народным пісьменнікам Беларусі (адзіным з дзесяці чалавек, якім прысвойвалі гэтае званне, які піша на рускай мове): «Было заметно, что Светка защищает свои бастионы только для вида. Вот она капитулировала — позволила сорвать с себя халатик и раскинула руки, будто поплыла по мерцающим волнам ночника, замерла, бессильная и во всеоружии, потому что нагая женщина вооружена красотой своего тела. А потом она бесстыдно раздвинула ноги. Ах, сука…»
Раман «А он не вернулся из боя» пра вайну ў Афганістане напісаны на падобным узроўні: мова досыць простая, няхітрая, характары шаблонныя. Дарэчы, у выходных звестках гаворыцца, што літаратурную апрацоўку рамана ажыццявіла Алена Бабок, дарадца Чаргінца. Звычайна так пішуць, калі аўтар — напрыклад, вядомы спявак або спартовец — расказвае пра цікавыя падзеі, але сам пісаць не ўмее ці не хоча.
Вось, напрыклад, як Чаргінец апісвае ў кнізе эпізод, калі вайсковец трапіў у палон да маджахедаў (душманаў або «духаў»), пайшоўшы ў кусты па патрэбе:
— А если прижало по нужде, а колонна стоит у кустарника, тоже сообщать командиру?
Послышался смешок молодых людей. Медведев осмотрел взвод и произнес:
— Я обращаюсь к тем, кто служит год и более. Вы помните, как попал в плен рядовой Владимиров?
— Так точно!
— Так вот, для новеньких расскажу. Неплохой солдат Владимиров во время краткой остановки боевой колонны решил оправиться, но ничего не сказал командиру взвода. Пошел в кусты и… пропал. Оказалось, «духи» схватили его и, засунув в рот кляп, не дав натянуть штаны, уволокли. Спасибо Царандою, через неделю, во время попытки душманов доставить пленного в Пакистан, отбили его у противника. Повторяю, этот пример я привожу для новичков.
— Так что, даже чтобы оправиться, надо докладывать командиру? — спросил один из новобранцев и добавил: — А вдруг он обедает?
Послышались смешки. Медведев ответил:
— Для командира каждый солдат — это не просто боевая единица, а наш парень, которого ждут дома родители, братья, сестры, любимая девушка. Командир чувствует ответственность перед ними, да и перед каждым солдатом за его безопасность. Отлучка даже на минуту в боевой обстановке чревата плохими последствиями. Даже если командир обедает, он со всей ответственностью отнесется к просьбе солдата и выставит боевое охранение, прикажет проверить место, куда направляется подчиненный, ведь там может быть если не «духи», то мина. И ничего в этом нет смешного, когда речь идет о жизни.
Фрагмент рамана Мікалая Чаргінца «А он не вернулся из боя»
У намінацыі «Найлепшы твор драматургіі» перамог Анатоль Андрэеў, аўтар кнігі «Главные слова для любимой женщины».
Спярша ён атрымаў адукацыю як актор, потым скончыў філфак БДУ. Абараніў кандыдацкую, а пасля доктарскую дысертацыю па філалогіі. Выкладаў у БДУ да 2018 года, цяпер працуе ў Маскве ў адной з мясцовых ВНУ. Цікава, што п’есы Андрэева не ставіліся ў беларускіх тэатрах.
Прывядзём урывак твора-пераможцы:
Алекс. В чем дело, Фомич? На тебе лица нет. Какой-то загадочный образ вместо вечно довольной физиономии. А ведь еще минуту назад ты был с лицом, если мне не изменяет память.
Фомич. Понимаешь, Светленькая лежит в моей постели. Выходит, я всю ночь называл ее Елкой. Нехорошо. Джентльмены так не поступают. Никогда себе этого не прощу.
Алекс. Фомич! Ты хочешь сказать, что ты переспал со Светленькой? С девушкой, похожей на мою маму?
Фомич. Меня может извинить только то, что я был уверен, что целую и обнимаю Елку. Это была какая-то галлюцинация.
Алекс. Фомич, какая ты свинья! Запредельная!
Фомич. Алекс, это мелочи жизни. Так иногда бывает, ты же знаешь. Илона, а может, Иоланта, кстати, тоже чем-то неуловимо напоминает твою маму, если на то пошло. Что-то есть в ней такое, общеженское.
Алекс. Ты животное, Фомич. Как ты мог так поступить со своим другом? С девушкой своего лучшего друга, я имею в виду.
Фомич. Алекс, давай не будем горячиться и станем рассуждать трезво. А с кем спал ты, позволь задать тебе интимный вопрос?
Алекс. Я? То есть как с кем? Ты ведь не оставил мне выбора.
Фомич. Нет, Алекс, друзья так не поступают. Я приехал к тебе в гости со своей, заметь, девушкой, которую знаю целую вечность. Возможно, я даже собрался на ней жениться, кто знает. И вот ты с ней переспал. Хорошенькая история. Да я же еще и виноват!
Алекс. Получается, что я должен просить у тебя прощения за то, что ты переспал с моей девушкой?
Фомич. Да, ерунда какая-то. По-моему, где-то здесь кроется логическая ошибка.
Фрагмент п’есы Анатоля Андрэева «Я женюсь, мама», якая ўвайшла ў кнігу «Главные слова для любимой женщины»
Найлепшай кнігай публіцыстыкі прызналі зборнік Андрэя Мукавозчыка «Революция мокрых штанов». Мы падрабязна расказвалі біяграфію гэтага адыёзнага прапагандыста. У яго кнігу ўвайшлі калонкі на тэму палітыкі, якія публікаваліся ў выданні «СБ. Беларусь сегодня».
Цытаты тут нават не патрэбныя, дастаткова пералічыць назвы публікацый Мукавозчыка за 2020 год: «Метка сатаны» (матэрыял прысвечаны ідэі насіць белыя бранзалеты прыхільнікам пераменаў), «Эксперты говорят, что протестов тупее, чем в Беларуси, еще не видали. Даже обидно», «Сектанты» (пра пратэстоўцаў), «Откуда берутся в беларусском обществе полицаи» (пра сілавікоў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у рэпрэсіях), «Большинство толпой „гулящих“ по улицам женщин — это „синие козы“. Как раньше были „синие чулки“», «Если „независимым“ не нравится наш суд — значит, он справедлив». У гэтых тэкстах Мукавозчык казаў пра «маргіналаў-бандэраўцаў», «двурушнікаў», параўноўваў палітычныя жэсты са знакамі фашыстаў.
Літаратурным дэбютам года была названая кніга «Нязломны. Аляксей Талай», якую напісала супрацоўніца газеты «Звязда» Валерыя Сцяцко. У 2024-м кніга выйшла на рускай мове пад назвай «Творец своей судьбы: Алексей Талай». Мы не змаглі знайсці анлайн фрагментаў ні першага, ні другога выдання. Аднак ілюзій наконт іх зместу ў нас няма.
Сцяцко працуе ў «Звяздзе» са жніўня 2020 года (акурат у тыя дні частка супрацоўнікаў выдання абвяшчала страйк, патрабуючы спынення цэнзуры і кантролю за публікацыямі выдання з боку дзяржавы), асвятляе спартыўную тэму. У кастрычніку таго ж года ў разгар масавых мірных пратэстаў рабіла інтэрв'ю з прэс-сакратаркай МУС Вольгай Чамаданавай, прычым не задала ёй ніводнага вострага пытання. У ліпені 2021-га апублікавала захопленае інтэрв'ю з Ліліяй Лукашэнка, жонкай Віктара Лукашэнкі. У лютым 2022-га, ужо пасля пачатку вайны ва Украіне, выйшла некалькі яе тэкстаў пра рэферэндум, які праводзіўся тады ў Беларусі. Ніводнай вострай публікацыі, прысвечанай рэальным праблемам, якія хвалявалі беларускае грамадства, у Сцяцко мы не знайшлі.
Нагадаем, што ключавыя факты біяграфіі Талая, якому прысвечаная кніга, — падтрымка ўладаў у 2020-м і расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны ў 2022-м, удзел у вывазе з Украіны ў Беларусь дзяцей (апошнія падзеі адбыліся пасля публікацыі першай кнігі, але маглі быць асветленыя ў другой).
Найлепшай паэтычнай кнігай на той Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў зборнік «Уладар ветру» дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алеся Бадака. У намінацыі «Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог даследчык Ігар Запрудскі, аўтар манаграфіі «Беларуская літаратура і культура ХІХ стагоддзя: асаблівасці развіцця і актуальныя пытанні даследавання». Найлепшай кнігай для дзяцей прызналі зборнік «Лаві зайца!» пісьменніка Алеся Жука (ён памёр у 2022-м).
2022: будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і экс-прадстаўнік Мінабароны
Прэмію за 2022 год уручалі год таму, у 2023-м. Мяркуючы з усяго, яна стала яшчэ больш палітызаванай, а прыкметныя імёны са спісу пераможцаў зусім зніклі.
За найлепшы празаічны твор узнагародзілі Уладзіміра Гаўрыловіча, аўтара рамана «Па веры вашай…». Аўтар кнігі працаваў галоўным рэдактарам жыткавіцкай раённай і гомельскай гарадской газет, узначальваў гомельскае аддзяленне праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2022-м Гаўрыловіч атрымаў з рук Лукашэнкі званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». Ён сябра партыі «Белая Русь», сёлета стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Мы не знайшлі ў адкрытых крыніцах фрагментаў яго рамана «Па веры вашай…». Вядома толькі, што яго падзеі адбываюцца ў нашыя дні, у 2020 і 2021 гадах, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў старажытных Тураве, Кіеве і Кракаве. Аднак пасля гэтага Гаўрыловіч напісаў працяг — раман «Любі бліжняга свайго». З цытаты з апошняга можна зрабіць высновы пра ўзровень творчасці пісьменніка. Гаворка ў ім ідзе пра «стваральнікаў фэйкаў» і «апазіцыю», якія ў інтэрпрэтацыі Гаўрыловіча становяцца сінонімамі.
Алена Максімаўна і Антаніна Ціханаўна былі ўзрушаны — глядзелі перадачу, якая ішла на адным з тэлевізійных каналаў. <…>. У блоку пра Вялікую Айчынную вайну размова пайшла пра паліцаяў. Вядучы спачатку сказаў пра фэйкі. Прывёў прыклад, нагадаў нядаўні скандальны выпадак з вядомым пісьменнікам Яўгенам Кавенькам. Пэўныя апазіцыйныя сілы, скарыстаўшы выгадны для іх авантуры момант — прэс-канферэнцыю і прэзентацыю яго новай кнігі антываеннага накірунку, — прылюдна аб’явілі таго ўнукам паліцая, сказаў ён. І зрабілі гэта вельмі «кіношна»: пастановачна запусцілі супраць пісьменніка інфармацыйны фэйкавы «тыраж», у якім не было ні слова праўды. Журналіст падкрэсліў: «Літаратар — гэта ж такі чалавек, як і кожны з нас, — ад арганізаванай хлусні перажыў нават інфаркт». Па яго словах, адбывалася ўсё па відавочнай указцы з-за мяжы. Невыпадкова тую прэс-канферэнцыю паказвалі шмат дзе. А на паверку аказалася: родныя пісьменніка былі патрыётамі. Гэта дакладна даказана.
Фрагмент рамана Уладзіміра Гаўрыловіча «Любі бліжняга свайго»
Найлепшым творам публіцыстыкі назвалі кнігу Уладзіміра Макарава «Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке». Яго аўтар доўгі час быў начальнікам упраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінабароны, быў звольнены з гэтай пасады ў сакавіку 2020 года. Ён запомніўся многімі адыёзнымі выказваннямі. Апроч іншага, Макараў называў праціўнікаў парадаў «ідэйнымі нашчадкамі Кубэ» (гаворка пра кіраўніка нацысцкай адміністрацыі ў Беларусі ў гады Другой сусветнай. — Заўв. рэд.), а таксама адмаўляў бясспрэчны факт расстрэлаў НКУС у Курапатах.
Гэтай кнігі ці яе фрагментаў таксама не знайсці ў адкрытых крыніцах. Аднак у яе анатацыі сцвярджаецца, што ў ёй «раскрываюцца асаблівасці глабальных тэндэнцый у сферы камунікацый „эпохі постпраўды“ і тэхналогіі палітычнай дэстабілізацыі, якія выкарыстоўваюцца падчас „каляровых“ рэвалюцый, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі пераваротамі эпохі постмадэрну. Паказаная беспаспяховасць спробаў выкарыстання такіх тэхналогій супраць Беларусі».
Найлепшай кнігай для дзяцей назвалі выданне «Пашка і сонечны праменьчык» Алены Стэльмах — першай намесніцы кіраўніка праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
«Сёння ён упершыню будзе з гонарам стаяць на школьнай лінейцы. Залівісты званок абвесціць аб пачатку новага навучальнага года. Потым настаўніца Ганна Міхайлаўна павядзе шумных пачаткоўцаў у клас, пасадзіць за парты і распавядзе на першым уроку пра самае роднае: мову, маці, Радзіму».
Фрагмент казкі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык», якая дала назву кнізе
Акрамя таго, найлепшай кнігай паэзіі стала «Дыядэмная споведзь» Соф'і Шах, найлепшым творам літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства - «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» Аліны Сабуць, за дэбют узнагародзілі Алесю Прыходзька (аўтарку кнігі «Хлюпик и друг его Нюня»).
Чытайце таксама


