Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагародаў расказаў пра інцыдэнт у Мачулішчах. У атацы на самалёт А-50 ён абвінаваціў Украіну, а потым прайшоўся па прэзідэнце Украіны Уладзіміру Зяленскім.

Владимир Зеленский. Фото: Flickr / President Of Ukraine
Уладзімір Зяленскі. Фота: Flickr / President Of Ukraine

«Выснова адна. Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі хвалюецца за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. Гэта я вам кажу як прэзідэнт», — заявіў Лукашэнка.

«Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, пасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: „Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем“. На што я казаў: „Мы не збіраемся нападаць“. — „Не, давайце падпішам дамову пад заступніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, што вы на нас не нападзяце“. Вы чулі мае ўсе гэтыя заявы. І ў гэты час… Што ж, выклік кінуты», — дадаў Лукашэнка.

Адначасова ён падкрэсліў, што Беларусь не мае намеру быць уцягнутай у вайну.

«Калі яны разлічваюць (я ж ведаю, што яны хочуць нас уцягнуць у вайну па камандзе амерыканцаў)… Калі вы думаеце, што вы, кінуўшы гэты выклік, уцягняце нас у вайну заўтра, якая сёння ідзе ўжо па ўсёй Еўропе, вы памыляецеся, — сказаў Лукашэнка. — Яшчэ раз хачу падкрэсліць, асабліва мясцовым мярзотнікам і тым, хто ўцёк: яны ўсе ўстаноўленыя, мы іх знойдзем, там, за мяжой. А збеглым паўтараю: рыхтуйцеся, мы да вас ужо прыйшлі. І не выйце. І не пасціцеся ў гэтых мэсэнджарах. У нас нервы моцныя, мы ведаем, што трэба рабіць».