Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


У судзе па справе палітвязня Эдуарда Бабарыкі выступіла дзяржабвінавачанне, паведаміў тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі.

Эдуард Бабарико. Фото: babariko.vision
Эдуард Бабарыка. Фота: babariko. vision

Пракурор запатрабаваў прызнаць Эдуарда вінаватым і прызначыць яму 10 гадоў калоніі.

Прысуд палітвязню агучаць 5 ліпеня.

Раней бок абароны хадайнічаў пра выклік у суд у якасці сведкі бацькі абвінавачанага — Віктара Бабарыкі, пра стан здароўя якога няма ніякіх звестак больш за 60 дзён. Суд задаволіў гэтую просьбу, але невядома, ці выступіў палітвязень па справе сына.

Нагадаем, 22 траўня 2023 года Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў памяшканні суда Мінскага раёна пачаў разглядаць справу Эдуарда Бабарыкі — сузаснавальніка ўжо няісных краўдфандынгавых платформаў «Вулей» і MolaMola. У траўні 2020 года ён узначаліў перадвыбарчую кампанію свайго бацькі, Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня таго ж года. Эдуард знаходзіцца за кратамі больш за тры гады.

Ён абвінавачваецца па чатырох артыкулах КК: ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 3 арт. 130 (Распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі).

Сваёй віны Эдуард не прызнаў.

«Я не здзяйсняў ніводнага са злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць. Следства не знайшло ніводнага доказу маёй віны», — сказаў ён у судзе.

Чытайце таксама