Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


Уначы 11 ліпеня ў рэанімацыі «пры нявысветленых абставінах» памёр палітвязень Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка.

Александр Пушкин. Фото: Белорусская служба "Радио Свобода"
Алесь Пушкін. Фота: «Радыё Свабода»

У гродзенскай турме № 1 журналісту «Люстэрка» сказалі, што ўсе падрабязнасці таго, што адбылося з 57-гадовым Алесем Пушкіным, ведаюць яго сям’я і родныя, і параілі звяртацца да іх.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі мясцовага палаца. Прэтэнзіі ў следства ўзніклі да ягонага цыклу, напісанага больш за 20 гадоў таму. Прапаганду нацызму ўгледзелі ў партрэтах дзеячаў антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны, якіх улады лічаць памагатымі нацыстаў.

У канцы сакавіка 2022 года суддзя Алена Шылько прызнала Пушкіна вінаватым і прызначыла яму пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Абвінаваўцам па справе Пушкіна выступаў Аляксандр Кароль. Ён таксама падтрымліваў дзяржабвінавачанне на працэсах «Вясны», Эдуарда Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Як паведамляў «Белсат», падчас паседжання 25 сакавіка мастак паспрабаваў парэзаць сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго адправілі на 13 сутак у карцар.

15 красавіка 2022 года Алесь Пушкін быў этапаваны з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 22. У жніўні 2022 года стала вядома, што адміністрацыя папраўчай установы змясціла палітзняволенага мастака на 5 месяцаў у ПКТ.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада 2022 года пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым на паўтара года. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў гродзенскую турму № 1.

Нагадаем, 21 траўня 2021 года ў зняволенні «пры нявысветленых абставінах» памёр актывіст з Бярозаўкі і сябра Партыі БНФ Вітольд Ашурак. Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі. Крымінальнай справы па гэтым факце заводзіць не сталі. Паводле афіцыйнай версіі, ён памёр ад спынення сэрца. Родныя і паплечнікі палітвязня перакананыя ў гвалтоўным характары яго смерці.

У траўні 2023 года ў віцебскай папраўчай калоніі № 3 памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць II групы праз хваробу сэрца. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі за сатырычную выяву, якую Клімовіч размясціў у сацыяльных сетках, і асудзілі па арт. 368 КК РБ на год пазбаўлення волі.

26 красавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што Віктар Бабарыка, зняволены ПК-1 Наваполацка, у ноч на 25 красавіка быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу — нібыта са слядамі збіцця і пнеўматораксу. Раніцай 27 красавіка блізкім палітыка ўдалося пацвердзіць факт яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне. Дзяржорганы каментаваць сітуацыю адмовіліся. Пра стан Віктара Бабарыкі нічога не вядома ўжо больш за два месяцы.

Ноччу 28 лістапада 2022 года шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы палітзняволеную Марыю Калеснікаву, дзе ёй зрабілі аперацыю ў сувязі з прабадзеннем язвы. Непасрэдна перад шпіталізацыяй Калеснікава, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, больш за 10 дзён утрымлівалася ў штрафным ізалятары — адзіночнай неацяпляльнай камеры. Там было немагчыма спаць праз холад, яна ўвесь час хадзіла, каб сагрэцца. Хоць падчас знаходжання ў адзіночнай камеры Калеснікава неаднаразова страчвала прытомнасць і пакутавала ад гіпертаніі і прыпадкаў млоснасці, улады адмаўляліся пераводзіць яе ў бальніцу, пакуль яе стан не стаў крытычным.

У гомельскай бальніцы хуткай дапамогі Калеснікава прабыла каля тыдня, пасля чаго яе этапавалі ў медсанчастку калоніі.

Праваабаронцы, сваякі беларускіх палітвязняў і незалежныя СМІ не раз звярталі ўвагу ўладаў і сусветнай грамадскасці на нечалавечыя ўмовы, у якіх утрымліваюцца асуджаныя за пратэсты 2020 года. Ім абмяжоўваюць зносіны, перапіску, рэгулярна адпраўляюць у штрафныя ізалятары, а потым — у памяшканні камернага тыпу, «вешаюць» новыя крымінальныя артыкулы за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы і падаўжаюць тэрміны зняволення. Некаторым палітвязням даводзілася рэзаць сабе вены, каб хаця б на час выйсці з ізаляцыі, у якую іх змяшчаюць адміністрацыі папраўчых установаў.

Усе папярэджанні беларускімі ўладамі і праваахоўнікамі ігнаруюцца, а прапагандысты выпускаюць хвалебныя рэпартажы пра тое, як цудоўна адбываць тэрмін у калоніі.

Чытайце таксама