Рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій, якія ў 2020 годзе «амаль першыя выступілі супраць улады», цяпер прызнаюцца, што тады былі «адураныя». Пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка ў сваім выступе ў Савеце Федэрацыі Расіі.
Палітык адзначыў, што сваім «фактычна валявым» рашэннем стварыў ПВТ, «сцягнуў у Беларусь з Еўропы самых дасведчаных найлепшых людзей, стварыў умовы».
— І яны тады амаль першымі выступілі супраць гэтай улады. Не яны. Гэта адтуль іх матчыны кампаніі давалі каманды гэтым групам, якія былі ў Парку створаныя. <…> Там далі ў Амерыцы каманду: «бамбіць» па гэтых напрамках. Ішло фінансаванне, і на вуліцы вывалілі ў першых шэрагах у тым ліку яны.
Цяпер, паводле Лукашэнкі, гэтыя ўдзельнікі пратэстаў «адумаліся», прызнаюцца, што яны «адурыліся».
— Мы гэта чуем. Не зусім верым, але чуем. Трымаем гэта на кантролі, — заявіў Лукашэнка.
Чытайце таксама