Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Улетку Валі Меер споўнілася 10 гадоў. Дзяўчынка з бацькамі жыве ў Нью-Ёрку. Яна грае на гітары і кларнеце, добра малюе і вучыцца лепш за ўсіх у класе. А яшчэ вельмі не любіць гаварыць пра 2 ліпеня 2013 года. У гэты дзень Валя была ў Мінску і падавілася чарэшняй. Яе цудам выратавалі беларускія медыкі. І хоць з таго часу прайшло ўжо нямала гадоў, мама дзяўчынкі шукае дактароў, якія дапамаглі яе дачцэ. Хоча сказаць дзякуй.

Фото предоставлено собеседницей
Валя ў 3-й дзіцячай бальніцы, Мінск, 2012 год. Фота ад суразмоўніцы

Алеся родам з Беларусі, але ўжо 24 гады жыве ў ЗША. Летам 2013-га яна з мужам, двума сынамі і аднагадовай Валяй прыехалі ў Мінск, да родных. 2 ліпеня 2013 года ў горадзе стаяла спёка. Увечары сям’ю запрасілі ў госці сваякі, якія жывуць на вуліцы Лабанка. Па традыцыі накрылі стол, паставілі шампанскае і садавіну.

— За сталом я трымала Валю на руках. У нейкі момант дачка ўзяла чарэшню, хутка паклала ў рот і рэзка пачала задыхацца. Мы стукалі ёй па спінцы, але нічога не дапамагала: ягада засела ў яе горле, дачка сінела. Мы разумелі, што губляем яе, — з дрыготкай у голасе апісвае тое, што адбывалася, Алеся. — Сваяк адразу ж пачаў тэлефанаваць у хуткую, яго жонка пабегла па суседку: тая медсястра.

У суседкі ў той дзень быў дзень нараджэння. На шчасце, яна адзначала яго дома. Пачуўшы, што адбылося, медык пакінула гасцей і паляцела да дзіцяці.

— Яна паспрабавала дастаць чарэшню, але не атрымалася. Штучнае дыханне таксама не дапамагала: паветра заставалася ў Валі ў шчоках, — расказвае суразмоўніца. — Каб падтрымліваць дзіця да прыезду хуткай, суседка пачала пампаваць ёй сэрца. Дачка знаходзілася без прытомнасці, але кроў працягвала паступаць у мозг.

На гадзінніку было прыкладна пяць ці шэсць вечара. Гадзіна пік. Нягледзячы на гэта, хуткая прыехала праз дзесяць хвілін. Брыгада складалася з двух маладых хлопцаў-медыкаў.

— Мы былі на шостым паверсе. Сваяк спецыяльна спусціўся і трымаў ліфт, каб дактары хутка падняліся. Яны сказалі не, пабаяліся, што кабіна можа затрымацца, а ў нас заставаліся лічаныя секунды, — успамінае Алеся. — Хлопцы хутка пабеглі ўверх па лесвіцы.

У кватэры яны папрасілі ўсіх выйсці з пакоя, дзе ляжала Валя. Хвілін сем яны знаходзіліся з дзіцем за зачыненымі дзвярыма.

— Я ў гэты момант стаяла на балконе і глядзела ўніз. У галаве ў мяне была адна думка: калі не выратуюць, гэта для мяне ўсё. Шчыра, я не верыла, што ў іх нешта атрымаецца, — гаворыць Алеся як ёсць.

«Я выдыхнула, але за гэтай палёгкай прыйшоў новы страх»

Гэтыя сем хвілін Алесі падаліся вечнасцю. А потым адзін з медыкаў выйшаў з пакоя, трымаючы ў руках чарэшню. Сказаў, што ўсё нармальна, і перадаў ягаду Алесі.

Фото предоставлено собеседницей
А так Валя выглядае цяпер. Фота ад суразмоўніцы

— Дастаць яе яны змаглі, адсмактаўшы з дапамогай прыбора, — тлумачыць Алеся. — Я пайшла на кухню, выкінула гэтую ягаду. З тых часоў чарэшню мы больш не ямо.

Валя ўсё яшчэ была без прытомнасці. З мамай іх павезлі ў 3-ю дзіцячую бальніцу Мінска.

— Я выдыхнула, але за гэтай палёгкай прыйшоў новы страх. Дзіця доўга знаходзілася без кіслароду, было незразумела, як яна зможа жыць далей, — успамінае мама. — Я спытала пра гэта хлопцаў, яны адказалі: «Мы нічога не можам сказаць».

Валю адразу паклалі ў рэанімацыю. Там яна то прыходзіла ў сябе, то адключалася, але ішла на папраўку. Праз два тыдні малую перавялі ў звычайную палату. У яе было запаленне лёгкіх, але гэта ўжо так не палохала. Дзяўчынцы калолі антыбіётыкі і праз тыдзень выпісалі.

На пытанне, як Валя цяпер, Алеся адказвае з усмешкай:

— У мяне чацвёра дзяцей, і, можа, так і няправільна казаць, але Валя з іх самая адораная. Мы адвялі яе на заняткі па гімнастыцы, там сказалі: «Яна прыроджаная гімнастка». Праз лакдаўн, звязаны з кавідам, з трэніровак давялося сысці. Цяпер дачка займаецца музыкай, малюе, гуляе ў шахматы, — пералічвае мама. — Яна хутка ўсё схоплівае і ў класе вучыцца лепш за ўсіх.

Пра тое, што здарылася 2 ліпеня, Валя ведае, але гаварыць не любіць. Ёй страшна, што гэта можа паўтарыцца.

— Мы з мужам стараемся гэтую тэму з ёй не падымаць. Яна расце здаровай — і гэта галоўнае, — кажа мама. — Усе гэтыя гады 2 чэрвеня я заўсёды пішу медсястры, якая ў свой дзень нараджэння кінула гасцей, каб нам дапамагчы. Віншую яе і дзякую за дачку. Бываючы ў Беларусі, заходжу да яе ў госці з падарункамі.

А вось сувязі з медыкамі з хуткай, якія выратавалі Валю, у Алесі не захавалася.

— У той дзень для мяне ўсё адбывалася як у тумане, таму я нават забыла сказаць ім дзякуй. Я не ведаю, як іх завуць, памятаю толькі, што гэта былі маладыя хлопцы, — кажа Алеся. — Праз год я спрабавала іх знайсці, праглядала артыкулы пра дактароў хуткай у інтэрнэце, але так нічога і не выйшла. А нядаўна прачытала ў вас артыкул пра мужчыну, які падавіўся і загінуў, і зноў зразумела, якую важную справу яны зрабілі для маёй сям'і. Вырашыла яшчэ раз паспрабаваць іх адшукаць. Я разумею, што прайшло шмат гадоў, але вельмі хачу падзякаваць ім.

Калі вы той самы фельчар, які дапамог выратаваць Валю, напішыце Алесі на пошту: [email protected]