Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Кацярына Фільчанка ў новым выпуску шоу «Да!Но» на СТБ паспрабавала давесці прапагандысту Рыгору Азаронку, што беларусы, якія ездзяць па паўсядзённыя тавары ў Польшчу, не монстры.

Студентка Гомельского государственного медицинского университета Екатерина Фильченко. Август 2023 года. Фото: СТВ
Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Кацярына Фільчанка. Жнівень 2023 года. Фота: СТБ

Праграма была прысвечаная цэламу спектру беларуска-расійскіх адносін. У пачатку шоу Рыгор Азаронак папракнуў беларусаў, якія ездзяць у Польшчу «на закупы».

— У нас, прабачце, мара: паехаць кавы гэтай закупіцца, яшчэ нешта, а там ім раскажуць пра дэмакратыю, якую-небудзь яшчэ хрэнь і ўсё астатняе.

— Чаму вы думаеце, што, калі людзі едуць у Польшчу, каб купіць нейкі тавар, яны слухаюць нешта пра дэмакратыю і адразу становяцца монстрамі ў вашых вачах? — паспрачалася з прапагандыстам студэнтка-медык.

— Бо дзе сэрца тваё, дзе кашалёк твой, там і думкі твае.

— Вельмі перадузята ставіцеся, — папракнула Азаронка Кацярына Фільчанка.

— Я абсалютна перадузята стаўлюся.

— Глядзіце, магчыма, кіраўнікі Польшчы, людзі, якія на чале стаяць, — гэта нашыя ворагі, але звычайныя людзі — да іх неабавязкова трэба ставіцца з такім негатывам.

— Наадварот, мы адкрылі межы. Прыязджайце і купляйце бензін, соль, запалкі і цукар.

— Але самі ні ў якім разе не едзьце туды?!

— Колькі было гісторый, калі дальнабойшчыкі проста працавалі, ездзілі, а на межах іх пачыналі вербаваць, яны пераходзілі, нейкія з імі спецслужбы размаўлялі. Гэта ж усё працуе, — упэўнены Азаронак.

Знайшлася ў аўдыторыі шоу і студэнтка, у якой ёсць знаёмы дальнабойшчык, што «абвандраваў усю Еўропу і прыязджае да нас у Рэспубліку Беларусь казаць, якая Еўропа квітнеючая краіна».

— [Ён расказваў:] «Я там столькі апельсінаў наеў, бо яны валяюцца проста на дарозе». Дык, прабач, ты што, у Беларусі гэтых апельсінаў не можаш паесці? — здзівілася знаёмая дальнабойшчыка, што «абвандраваў ўсю Еўропу» — Анастасія Кузняцова з Гомельскага дзяржуніверсітэта.

Іншы студэнт таксама перасцярог беларусаў перад паездкамі за мяжу. Бо падчас вайны з Напалеонам «рускія афіцэры прыйшлі ў Францыю, убачылі, як там людзі жывуць, вярнуліся сюды і зрабілі дзекабрысцкае паўстанне».

— Яны пабывалі, убачылі, што там лепш, прыехалі сюды і вырашылі зрабіць так і ў нас, — абурыўся ўдзельнік шоу.

Чытайце таксама