Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


У школах у розных раёнах Мінска з новай чвэрці ў вучняў забіраюць смартфоны ў пачатку навучальнага дня і вяртаюць толькі пасля яго заканчэння. Пра гэта паведамілі выданню devby чытачы.

Телефон с эмблемой TikTok. Фото: Unsplash.com
Тэлефон з эмблемай TikTok. Фота: Unsplash.com

«Класная прасіла не „паліцца“, інакш будуць непрыемнасці»

У Ганны (імёны ў тэксце змененыя) двое дзяцей: дачка вучыцца ў школе па прапісцы, сын-старшакласнік — у гімназіі.

— У гімназіі размовы пра забіранне тэлефонаў на дзень ішлі яшчэ ўвосень, а вось у школе ніхто ні пра што бацькоў не папярэджваў, таму мы думалі, што гэта ініцыятыва выключна гімназіі. І тым не менш з 8 студзеня абое маіх дзяцей, прыйшоўшы са школы, падзяліліся навінамі: класныя кіраўнікі з раніцы забіраюць тэлефоны і аддаюць толькі перад адыходам дзяцей дадому, — расказала Ганна.

У Алены адно дзіця, яно вучыцца ў 8-м класе.

— Нам казалі на бацькоўскім сходзе ў мінулым паўгоддзі, што тэлефоны ў дзяцей належыць забіраць. Але пакуль ніхто гэтага не робіць.

Чаму — «так і не вырашылі шэраг пытанняў», адказвае чытачка devby:

— Напрыклад, як забяспечыць гаджэтам захаванасць — патрэбная ж нейкая скрынка, якая будзе закрывацца на ключ і некуды прыбірацца. Гэтая скрынка таксама мусіць надзейна абараняць тэлефоны ад расколін, драпін і іншых «траўмаў». «Хто будзе адказваць, калі ў канцы чарговага дня настаўнік адкрые скрынку — а нейкі з тэлефонаў з пабітым экранам?» — гэтае пытанне першым жа задалі на сходзе. А выразнага адказу на яго так і не было. Ну і «за чый кошт гэты банкет» — таксама важнае пытанне. Большая частка бацькоў у класе ў майго сына кажа, што ім гэта наогул не трэба. Дык чаму мы мусім на гэта траціцца?

Алена кажа, што аднакласнікі яе сына выключаюць тэлефоны перад урокамі і хаваюць на дно заплечнікаў.

— Класная прасіла іх не «паліцца», інакш у яе будуць непрыемнасці. А яшчэ папярэдзіла, што ўжо ў наступным месяцы не выключаныя праверкі — і тады яна дакладна будзе забіраць прылады ва ўсіх.

Дачка Сяргея вучыцца ў другім класе той самай школы, у якой яго жонка працуе настаўніцай.

— Са словаў жонкі, у іх збіраюць толькі смартфоны — кнопкавых «званілак» без інтэрнэту гэта не датычыць. Школы бачаць дзве праблемы: першая — дзеці гуляюць у гульні на тэлефонах, прычым не толькі на перапынках, але часам нават на ўроках. І другая — яны гугляць адказы і спісваюць. Настаўніца матэматыкі казала, што яна дзеля эксперыменту мяняла лічбы ў самастойнай, а вучні нават не заўважалі — «здзіралі» ўсё ўшчэнт з сайтаў з гатовымі рашэннямі.

Сяргей згаджаецца, што праблему трэба неяк вырашаць, «бо мы адпраўляем дзяцей у школу вучыцца». Але як?

— Калі дзіця захоча падмануць, яно здасць іншы тэлефон — нерабочы. Жонка расказвала, што так таксама бывае.

«Навучальны працэс ператвараецца ў паляванне на тэлефоны»

Ініцыятыву са здаваннем тэлефонаў у беларускіх школах актыўна абмяркоўваюць і ў сацсетках. Некаторыя карыстальнікі (у тым ліку і настаўнікі) пішуць, што ў іх школах «такога няма». Але ў многіх каментатараў усё ж ёсць. У каментарах нават высвятляецца, што ў некаторых беларускіх школах так заведзена «яшчэ з пачатку навучальнага года», а дзе-нідзе — ужо некалькі гадоў.

Многія бацькі катэгарычна супраць таго, каб у іх дзяцей забіралі сродкі сувязі — «а раптам што-небудзь здарыцца ў бацькоў ці ў самога дзіцяці». І ў якасці аргументаў прыводзяць непрыемныя выпадкі са школьнага жыцця сваіх дзяцей:

  • [Дачка] «у слязах тэлефанавала мне, бо ў яе „кроў [ідзе] з вока“, і пакуль я 15 хвілін ехала, настаўнік у класе так і не з’явіўся».
  • «Была сітуацыя: забралі ў дзіцяці тэлефон у пачатку ўрока, а на перапынку яго штурхнуў аднакласнік. Дзіця моцна стукнулася, было вельмі дрэнна, але настаўніца не дала [яму] патэлефанаваць мне і сама не паведаміла».
  • «У нас [у школе] рэдка медработнік бывае на месцы».

Некалькі чалавек прызнаюцца, што яны сваім дзецям «дазволілі не здаваць» гаджэты.

«Я сваёй сказала, калі паспрабуюць адабраць, хай адразу тэлефануе мне, і я прыйду з міліцыяй. У школьным чаце настаўніку адказала, што на цэлы дзень не дазваляю здаваць тэлефон. Толькі як раней: у пачатку ўрока пакласці ў ячэйку на стале настаўніка, у канцы ўрока забраць. І не больш за тое», — піша адна карыстальніца.

А яшчэ некалькі паведамляюць, што знайшлі спосаб вырашыць праблему без шуму і прыцягнення ўвагі: «[Я] дачцэ сказала: здай той, якім не карыстаемся, у пачатку года і не забудзь забраць у канцы года».

Ёсць таксама каментары ад настаўнікаў, якія пішуць, што тэлефоны часам таксама патрэбныя на ўроках — напрыклад, «для анлайн-тэстаў», а таксама для заданняў з QR-кодамі, якія ўключаныя ў беларускія падручнікі.

Нямала каментароў і ад тых, хто падтрымлівае ініцыятыву школ забіраць тэлефоны ў вучняў на час урокаў:

  • «Дзеці ад тэлефонаў тупеюць са страшнай сілай. Навучальны працэс ператвараецца ў паляванне на тэлефоны».
  • «Жадаю кожнаму згоднаму папрацаваць хаця б годзік у школе [з дзецьмі], якія не адліпаюць ад тэлефонаў, пасылаюць на… і «ведаюць свае правы».
  • «Працавала ў школе, дзе дзеці здавалі тэлефоны з раніцы, а адыходзячы, забіралі. Калі трэба было патэлефанаваць бацькам, падыходзілі да мяне. Мы ішлі ў настаўніцкую, і дзіця тэлефанавала… Затое дзеці ў школе не сядзелі, уткнуўшыся ў тэлефоны».
  • «У нашай школе з сённяшняга дня гэта дзейнічае. Усе дзеці спакойна здалі тэлефоны і без праблем забралі ў канцы дня. І ўяўляеце, яны размаўлялі, гулялі, а не сядзелі ўсю змену ў тэлефоне».

«Падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў» тэлефоны забароненыя

У снежні выданне tochka.by цікавілася ў Мінадукацыі, ці праўда, што і вучняў, і нават настаўнікаў абавяжуць здаваць тэлефоны. У сваім адказе ведамства спаслалася на «Дзяржаўны школьны стандарт» і «Правілы бяспекі адукацыйнага працэсу» — там усё прапісана.

У першым дакуменце гаворыцца наступнае: «Карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыстасаваннямі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў катэгарычна забараняецца».

За пяць хвілін да пачатку заняткаў кожны навучэнец мусіць паставіць тэлефон на бязгучны рэжым і пакласці яго ў скрынку на асобным стале альбо працоўным месцы настаўніка. Гаджэт дазваляецца забраць пасля заканчэння ўрока.

Згодна з другім дакументам, захоўванне тэлефонаў дапускаецца і ў партфелях вучняў. Таксама дакументы не забараняюць вучням карыстацца тэлефонамі на перапынках. Але толькі ў выпадку экстраннай неабходнасці — для аператыўнай сувязі з бацькамі.

У жніўні 2024 года начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова адзначала, што мабільныя тэлефоны могуць выкарыстоўвацца і на ўроках, але толькі з дазволу настаўніка.

— Вы спытаеце: навошта мабільны тэлефон на ўроку і пры чым тут дазвол настаўніка? Новыя навучальныя дапаможнікі, у якіх ёсць QR-коды, дазваляюць зайсці на пэўныя інтэрнэт-рэсурсы, максімальна зацікавіць дзіця прадметам. Усю інфармацыю ў адзін падручнік не пакладзеш, ён будзе бясконцы і вельмі цяжкі вагой. Таму ёсць QR-коды, якія дазваляюць даведацца больш. І з дазволу настаўніка можна выкарыстоўваць тэлефон на ўроку, каб зайсці на нацыянальны адукацыйны партал і іншыя рэсурсы, — тлумачыла чыноўніца.

Аднак у той жа размове Каржова выступала за тое, каб «максімальна засцерагчы школу ад выкарыстання мабільных тэлефонаў».

Чытайце таксама на devby.io:

Где изучать Scala тем, кто уже что-то знает. Собрали множество курсов и платформ (июнь, 2023)

10 способов научиться программировать самостоятельно

Как разработчик в Польше работал курьером (но потом всё получилось)