Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Карыстальніца пад нікам didiana365 расказала ў TikTok, што ў Гомелі і іншых гарадах Беларусі пачала працаваць махлярка, якая нібыта здае ў арэнду кватэру з добрым рамонтам за адносна невялікі кошт. Аднак падчас перапіскі, яшчэ да заключэння дамовы, яна просіць перавесці ўвесь кошт арэнды, каб «замацаваць кватэру» за сабой, піша CityDog.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Паводле аўтаркі відэа, на дзвюх папулярных пляцоўках па пошуку нерухомасці яна знайшла абвестку пра здачу кватэры ў Гомелі за 135 даляраў. Падчас перапіскі «гаспадыня» пісала ёй, што нібыта ўжо здала жыллё, але «ў канцы даведалася, што ў кватэранаймальнікаў ёсць сабака. Яна прапанавала ім пасля ад’езду аплаціць клінінг, але людзі адмовіліся».

У відэа дзяўчына ўдакладніла, што ў яе таксама ёсць сабака, таму аплату клінінгу яна прапанавала ўзяць на сябе, а далей пайшла стандартная схема махлярства.

Паводле дзяўчыны, пасля ўдакладнення ўсіх нюансаў што да кватэры махлярка прапанавала беларусцы аплаціць увесь кошт арэнды, «каб замацаваць яе за мной». Для пераканаўчасці яна адправіла свае пашпартныя звесткі і нумар банкаўскай карткі.

Аднак дзяўчына падумала, што ў яе просяць заплаціць заклад. Да таго ж яна «ўбачыла не поўную суму ў 470 рублёў, а толькі 70 рублёў. Яе і перавяла». На што атрымала патрабаванне перавесці астатнія 400 рублёў — нібыта пасля гэтага «ўладальніца» будзе гатовая здаць ёй кватэру.

Акрамя таго, як удакладняе беларуска ў відэа, падчас перапіскі «гаспадыня» кватэры пісала, што знаходзіцца ў іншай краіне, таму здаваць жыллё будзе яе сястра, але з ёй можна будзе сустрэцца толькі пасля аплаты.

@didiana365 ♬ оригинальный звук — Didiana🔥

Ці многія сутыкнуліся з гэтым відам махлярства?

У каментарах пад відэа большасць карыстальнікаў з розных гарадоў Беларусі напісала, што ўступалі ў перапіску з гэтай махляркай. Праўда, кожны раз у яе былі розныя імёны і новыя абвесткі пра здачу кватэры.

Напрыклад, адна карыстальніца напісала, што ёй гісторыя дзяўчыны знаёмая «да кожнай літары» — «у мяне ўсё гэтак жа было, як у вас, але толькі ў Маладзечне. І я таксама скінула 60 рублёў».

Іншая дзяўчына напісала, што «дакладна такое ж было ў Мазыры. Як жа добра, што ўбачыла вашае відэа. Трэба тэрмінова паведаміць маладому чалавеку».

На гэтую ж ашуканскую схему трапілася і беларуска са Светлагорска. З яе словаў, спачатку нібыта ўладальніца кватэры папрасіла яе перавесці частку грошай за арэнду. Аднак пасля гэтага махлярка напісала, што кватэру ўжо здалі, таму яна верне дзяўчыне грошы, і для гэтага той трэба перайсці па спасылцы, «якая была падобная на сайт „Альфа-банка“». Але ў выніку, калі яны перайшлі па ёй, «нашыя 700 рублёў паляцелі проста ў нікуды».

Чытайце таксама на CityDog.io:

В Беларуси новые виды мошенничества. Вот две истории про квартиры

В Беларуси новый вид мошенничества. На этот раз — через «подарки от моряков»

Как обезопасить себя и своих близких от телефонных мошенников? Вот простые советы от экспертов