Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  10. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


/

Шосты дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды. 30 студзеня гістарычныя максімумы дня абноўленыя на ўсіх метэастанцыях, у Жлобіне перапісаны рэкорд студзеня, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Абсалютны максімум дня, які пратрымаўся 23 гады, перавышаны на 2,6 градуса: у Пінску паветра прагрэлася да 12,3 градуса вышэй за нуль (было 9,7 у 2002 годзе ў Высокім).

У Мінску рэкорды абнаўляюцца чацвёрты дзень запар. 30 студзеня ранейшы максімум перавышаны амаль на 5 градусаў (9,2 супраць 4,3 у 2018 годзе).

У Брэсце мінулым днём было 11,5 (8,8 у 2002 годзе), Гродне — 10 (6,8 у 2018-м), Гомелі — 8,8 (5,5 у 1983-м), Магілёве — 8,6 (3,7 у 2016-м), Віцебску — 6,7 (4,9 у 2016-м).

Новы рэкорд студзеня зарэгістраваны ў Жлобіне — 10,1 градуса (было 10 градусаў 10 студзеня 2007 года і 11 студзеня 2005-га).

Згодна з прагнозам Белгідрамета, днём 31 студзеня чакаецца да 10 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,5 (у 2002 годзе ў Брэсце). Затым пахаладае: днём 1 лютага- не вышэй плюс 5, 2-га — да плюс 2.