Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


"Белсат"

Беларусам, якія пастаянна жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву пра тое, што яны не плануюць вяртацца на радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу. Пра гэта паведаміў «Белсат» са спасылкай на чытачоў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Беларуска Аксана Б., якая даўно жыве ў Польшчы, расказала, што ёй на адрас беларускай прапіскі прыйшоў ліст з прапановай падпісаць ужо падрыхтаваную заяву пра тое, што яна не плануе вяртацца на радзіму.

Жанчына знаходзіцца за мяжой 14 гадоў. За гэты час яна выйшла замуж за грамадзяніна Польшчы і стала жыць у Варшаве. Аксана сачыла за падзеямі 2020-га і ходам рэпрэсій супраць суайчыннікаў. На сваёй старонцы ў Facebook яна крытычна выказалася пра дзеянні сілавікоў. Гэта стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады. Просьбы з’явіцца ва ўпраўленне ўнутраных справаў, каб даць паказанні, жанчына ігнаравала.

Заяву на беларускі адрас Аксаны даслалі з міліцыі. Там просяць падпісаць паперу і даслаць яе ў Следчы камітэт. Заява напісаная ад яе імені. Са зместу вынікае, што жанчына жыве за мяжой і ў Беларусь вяртацца не плануе. Яна дае згоду на спыненне крымінальнай справы праз заканчэнне тэрміну крымінальнага пераследу.

Зявление, которое беларуске прислали силовики. Фото читательницы «Белсата»
Заява, якую беларусцы даслалі сілавікі. Фота чытачкі «Белсата»

«Я напісала, што нічога не падпішу і хай закрываюць „за адсутнасцю складу злачынства“. Адкрываць справу згоды не пыталіся. Хай гэтак жа і закрываюць. Хочуць, каб я падпісала і такім чынам прызнала віну. Дык ім гэтага здалося мала, прапанавалі напісаць, што не планую вяртацца дадому. Навошта ім спатрэбілася, каб я напісала, што не збіраюся вяртацца? Як гэтым у будучыні могуць скарыстацца? Якія могуць быць наступствы гэтага подпісу?» — пракаментавала «Белсату» сітуацыю жанчына.

Раней пра такія ініцыятывы сілавікоў вядома не было.

«Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса вытворчасць па справе падлягае спыненню пасля заканчэння тэрмінаў даўнасці. Спыненне дапускаецца толькі са згоды падазраванага ці абвінавачанага. Пры адсутнасці згоды абвінавачанага на спыненне справы на згаданых падставах суд даводзіць разгляд крымінальнай справы да канца — пастанаўляе абвінаваўчы прысуд, або вызваленне ад яго, або апраўдальны прысуд. У выпадках, калі абвінавачаны схаваўся ці яго месцазнаходжанне не выяўленае, дапускаецца спыненне вытворчасці па крымінальнай справе за заканчэннем тэрмінаў даўнасці без згоды абвінавачанага», — патлумачыў праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

Ён лічыць, што заявы пра намер у будучыні вярнуцца ў Беларусь ці не вяртацца не маюць прававога значэння.

«Указанні на гэта, хутчэй за ўсё, патрэбныя для абгрунтавання прыняцця рашэння па крымінальнай справе пры адсутнасці абвінавачанай без уліку яе тлумачэнняў», — сказаў Сапелка.