Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  2. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  6. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  7. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  8. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  9. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  10. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  11. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  12. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  13. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы перад прыхільнікамі, выказаў меркаванне, што атрымаў перамогу ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне 14 траўня. Яго асноўны супернік Кемаль Кылычдараглу заявіў, што ў Турцыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў і апазіцыя абавязкова пераможа.

Скриншот с сайта trtrussian.com
Скрыншот сайта trtrussian.com

Па стане на раніцу 15 траўня падлічылі 98,51% галасоў. Вынікі пакуль такія:

• Эрдаган: 49,34%;

• Інджэ: 0,43% (выбыў);

• Кылычдараглу: 45%;

• Аган: 5,23%.

Дзеючы прэзідэнт Эрдаган лічыць, што перамог.

«Мы яшчэ не ведаем, ці завяршыліся прэзідэнцкія выбары ў першым туры, праз абмежаванне нашай выбарчай сістэмы 50% плюс адзін голас. <…> Калі наш народ зрабіў выбар на карысць другога туру выбараў, то гэта таксама мае месца. Мы ўпэўненыя, што скончылі гэты тур з колькасцю галасоў больш за 50%», — сказаў Эрдаган.

Ён дадаў, што выбарчай камісіі спатрэбіцца «трохі больш» часу, каб палічыць галасы, і абвінаваціў апазіцыю ў «падмане нацыі» за словы пра лідарства яе кандыдата на выбарах. «У той час як выбары прайшлі ў такой пазітыўнай і дэмакратычнай атмасферы, а падлік галасоў усё яшчэ працягваецца, спробы паспешліва абвясціць вынікі азначаюць узурпацыю народнай волі», — напісаў ён у Twitter.

Кылычдараглу, выступаючы перад прыхільнікамі, заявіў, што ў Турцыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў і апазіцыя абавязкова пераможа.

«Мы зробім усё, каб цягам наступных 15 дзён разам з нашым народам усталяваць справядлівасць і правасуддзе. Хай наш народ будзе ўпэўнены — мы абавязкова пераможам», — сказаў палітык.

Калі пасля заканчэння падліку бюлетэняў ні ў кога з кандыдатаў у прэзідэнты не будзе больш за 50% галасоў, другі тур выбараў адбудзецца 28 траўня.

Нагадаем, 14 траўня ў Турцыі прайшлі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Галасаванне скончылася ў 17.00 паводле мясцовага часу, але Эрдаган і Кылычдараглу заклікалі прыхільнікаў не пакідаць выбарчыя ўчасткі, пакуль не будуць абвешчаныя афіцыйныя вынікі.

Акрамя Эрдагана і Кылычдараглу ў першым туры ўдзельнічалі яшчэ два чалавекі — кандыдат ад блока малых партый, былы сябра Рэспубліканскай народнай партыі Мухарэм Інджэ і прадстаўнік ад нацыяналістычнага альянсу (АТА) Сінан Аган. Інджэ зняў сваю кандыдатуру з выбараў за тры дні да іх пачатку, але яго імя засталося ў бюлетэнях.