Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Украіна не мае неабходнай колькасці ўзбраення, каб паспяхова супрацьстаяць расійскаму нашэсцю, пры такіх умовах расіяне штодня будуць адсоўваць украінскія войскі назад, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю PBS, піша «Украінская праўда».

Владимир Зеленский во время поездки в Запорожскую область, 15 августа 2023 года. Фото: пресс-служба президента Украины
Уладзімір Зяленскі падчас паездкі ў Запарожскую вобласць, 15 жніўня 2023 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Я кажу вам адкрыта — без гэтай дапамогі (ад саюзнікаў, у прыватнасці, ад ЗША. — Заўв. рэд.) шанцаў перамагчы ў нас не будзе. І трэба быць нашмат мацнейшым за свайго ворага — вось пра што я кажу. Сёння артылерыйскі снарад (на фронце ва ўкраінскага боку. — Заўв. рэд.) — 1 да 10 (якія ёсць у Расіі. — Заўв. рэд.). Ці можам мы так стаяць? Не. Самалётаў — 1 да 30. Як можна ваяваць? Мы ж не просім нейкай асаблівай зброі. І ніхто не просіць даць 500 ці 300 самалётаў — Расія, дарэчы, 300 самалётаў выкарыстоўвае толькі на тэрыторыі Украіны! У любым выпадку пры гэтай статыстыцы яны [Расія] нас будуць штодня штурхаць назад».

Паводле яго, каб абараняць тэрыторыі, якія цяпер пад кантролем Украіны, трэба зраўняцца з Расіяй у колькасьці снарадаў і на 10 расійскіх мець 10 з боку Украіны.

«Як можна знішчыць [ворага], план — вельмі просты. Ён зразумелы. Ён ёсць. Ёсць канкрэтная зброя, якая патрэбная, каб ісці наперад. Ёсць канкрэтная зброя, каб абараніць неба. І ёсць канкрэтная зброя, каб разблакаваць неба, каб людзі [вайскоўцы] ішлі наперад. План ёсць. І больш за тое — усе партнёры гэта маюць на руках. Усе. Гэта план таго, што нам тэхнічна вельмі патрэбнае», — падкрэсліў Зяленскі.

На пытанне, ці чакае ён, што Украіне будзе лягчэй у наступным годзе, прэзідэнт сказаў, што «лягчэй не будзе» і што ўкраінцы не думаюць пра наступны год, а думаюць пра заўтрашні дзень.

«Мы думаем пра заўтрашні дзень. Нашыя мэты значна больш жыццёвыя і больш простыя. Нам трэба жыць заўтра. Што будзе ў наступным годзе — ніхто не ведае. Мы не разумеем, якую падтрымку будзе мець Украіна, якія яшчэ войны могуць быць у свеце, што будзе з Кангрэсам ЗША (з рашэннем наконт Украіны. — Заўв. рэд.)».