Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  2. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  3. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  4. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  5. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  6. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  7. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  8. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  11. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  12. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  13. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  14. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  15. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  16. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
Читать по-русски


/

Увосень у Беларусі пройдуць сумесныя з Расіяй вайсковыя вучэнні «Захад-2025». Ці асцерагаюцца ў NATO, што пасля іх расійскія войскі застануцца на тэрыторыі нашай краіны для нападу на адну з еўрапейскіх краін? Што думаюць у Альянсе пра жаданне Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць у перамоўным працэсе паміж Расіяй і Украінай? І як ставяцца да ініцыятывы пра стварэнне міратворчых падраздзяленняў з удзелам беларусаў, якая была агучаная падчас паседжання Каардынацыйнай рады? Гэтыя пытанні журналіст «Люстэрка» задаў высокапастаўленаму чыноўніку NATO, які пагадзіўся пагаварыць на ўмовах ананімнасці.

Беларусские военные на тренировке парада. 1 апреля 2025 года. Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Беларускія вайскоўцы на трэніроўцы параду. 1 красавіка 2025 года. Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

— NATO напэўна сочыць за падрыхтоўкай да вучэнняў «Захад-2025». Вы ведаеце, колькі салдат возьме ўдзел у іх і ці няма ў вас асцярог, што пасля заканчэння расійская армія застанецца на тэрыторыі Беларусі для магчымага нападу на краіны Еўрапейскага саюза?

— Гэта будуць буйнамаштабныя вучэнні. Я ня ведаю, ці пацверджаныя гэтыя лічбы, але, памятаю, чуў, што каля 100 тысяч вайскоўцаў возьмуць удзел у іх. Вядома, некаторыя нашыя саюзнікі занепакоеныя гэтым. Іх таксама хвалюе думка, што буйныя расійскія сілы могуць застацца ў Беларусі пасля заканчэння гэтых вучэнняў.

Шчыра кажучы, я не ведаю, якая ў Расіі здольнасць перамяшчаць і ўтрымліваць на месцы такую вялікую колькасць войскаў даўжэй, чым на тэрмін гэтых вучэнняў, з улікам вайны ва Украіне. Паводле ацэнак на пачатак 2025 года, расійская армія штодня страчвае ад 1000 да 1500 чалавек. Так што, думаю, у Расіі занятыя рукі гэтай жудаснай вайной ва Украіне, і яна абмяжоўвае іх магчымасці рабіць іншыя рэчы.

Наш генеральны сакратар Марк Рутэ быў у Варшаве на мінулым тыдні і выступіў там з прамовай. Падчас прэс-канферэнцыі ён сказаў, што, калі Расія нападзе на Польшчу ці іншага саюзніка, за гэтым адбудзецца разбуральны адказ NATO.

Мы займаемся стрымліваннем, але таксама і абаронай. Калі гэта калі-небудзь спатрэбіцца, NATO цалкам здольны абараніць сябе ад Расіі. У гэтым няма ніякіх сумневаў.

— Аляксандр Лукашэнка часта кажа пра свае намеры быць бокам перамоваў пра мір ва Украіне. Ён таксама прапануе нашую краіну як пляцоўку для іх. Як вы лічыце, гэта магчыма?

— Беларусь ужо была месцам правядзення мірных перамоваў у 2022 годзе, праўда? На жаль, я думаю, падтрымка агрэсіі Расіі, якая доўжыцца з таго часу, падарвала давер да яе мірных памкненняў. Сумняваюся, што Украіна будзе разглядаць Беларусь і Лукашэнку як бесстаронні бок, здольны быць пасярэднікам ці медыятарам у гэтым канфлікце.

— У Каардынацыйнай радзе агучылі прапанову стварыць на тэрыторыі краін Еўрасаюза міратворчыя падраздзяленні з удзелам беларускіх добраахвотнікаў. Ці ведаюць пра гэта ў NATO і ці магчымая рэалізацыя такой ініцыятывы?

— Я не ўпэўнены. Ведаю, ва Украіне ёсць падраздзяленні беларусаў, якія ваююць разам з украінскімі войскамі. Я не ўпэўнены, што менавіта азначае гэтая прапанова. Яна не датычыць NATO і ніяк не звязаная з Альянсам.

Чытайце таксама