«Самым страшным было аказацца так званым самаварам — без рук, ног і без „краніка“». Вайна ва Украіне вачыма беларуса з «Тэрору»25 лiпеня 2024 у 12.18«Калі я сюды ехаў, самым страшным было аказацца так званым самаварам — без рук, без ног. Як жартавалі з хлопцам, з якім збіраліся на вайну, — і без „краніка“, калі вядзецца пра мужчын. Але з часам тут разумееш, што, нават калі станеш інвалідам, але пры поўным розуме, — ты жывы. Усё ж ты жывы. І камусьці, магчыма, будзеш неабходны».